Наша візітка

Наша візітка

01.09.2022

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Крайскі дзіцячы сад "Усмешка" Лагойскага раёна"

Рэжым работы 7.30 – 18.00

          Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Крайскі дзіцячы сад "Усмешка" Лагойскага раёна"  пачала працаваць ў 1974 годзе. З 1986 года дзіцячы  сад размешчаны ў тыпавым однапавярховым будынку, разлічаным на дзве групы. На сённяшні дзень працуе адна рознаўзроставая група  дашкольнага ўзросту ( з 3 до 6 гадоў ), колькасць выхаванцаў - 12. 

            НАКІРУНКІ ДЗЕЙНАСЦІ:

Мэтай дашкольнай адукацыі з'яўляецца рознабаковае развіццё і сацыялізацыя выхаванца ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі.

Задачы дашкольнай адукацыі:

ахова і ўмацаванне здароўя дзіцяці, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця;

фарміраванне ў выхаванцаў гуманных адносін да сябе і навакольнага свету, гуманных ўзаемаадносін з акружаючымі іх людзьмі;

забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці, а таксама стварэнне ўмоў для яго ранняй сацыялізацыі і самаразвіцця;

далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей;

узаемадзеянне з сям'ёй з мэтай паўнавартаснага развіцця дзяцей і павышэння псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў;

фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, патрыятычных пачуццяў, маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

забеспячэнне пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і першай прыступкай агульнай сярэдняй адукацыі.

 

КАДРАВЫ   СКЛАД:

Адміністрацыя:
І.о. Загадчык –  Ліхачова Таццяна Іваноўна

Загадчык па гаспадарцы - Эваян Таццяна Віктараўна

Адукацыйны працэс здзяйсняюць:
- 1 музычны кіраўнік,
- 1 выхавальнік дашкольнай адукацыі.
З іх маюць:
вышэйшую адукацыю -1 педагог
сярэднюю спецыяльную адукацыю - 1 педагог
Кваліфікацыйныя катэгорыі:
I катэгорыя - 1 педагог
II катэгорыя - 1 педагог
 

 

РЭСУРСНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ:

 

* музычна-спартыўная зала;

* міні-музей "Беларуская хатка";

*міні-лабараторыя для здзяйснення пазнавальна-практычнай дзейнасці;

* гульнявая пляцоўка.

 


Наш адрас: 223138 Мінская вобл., Лагойскі раён, аг. Крайск, вул. Палявая, 1.

Наш тэлефон: +375177473694(кабінет загадчыка),

Наш е-mail: sad-kraisk@logoysk-edu.gov.by

Установа дашкольнай адукацыі з'яўляецца абанентам СМДО

09.12.2021 16:00 - 05.01.2024 15:48

свернуть