Знакамітыя людзі Беларусі

03.04.2023
Беларусь багатая на таленты
развернуть

Выдатныя людзі Беларусі

 

Спытайце ў сённяшняй моладзі (ды і не толькі ў іх, нават у настаўнікаў), каго са знакамітых беларусаў яны могуць назваць. Спачатку людзі ўспомняць пісьменнікаў і паэтаў (Колас, Купала і г.д.), потым, магчыма, спартсменаў, палітыкаў, артыстаў, успомняць з гісторыі Вітаўта і Скарыну. У лепшым выпадку вам назавуць 10-15 прозвішчаў.      

Між тым Беларусь багатая на таленты. І ў дадзеным раздзеле я паспрабую пашырыць кругагляд сваіх чытачоў на яшчэ колькі прозвішчаў. Думаецца, пра многіх вы і не ведалі. На беларускай зямлі нарадзілася шмат таленавітых людзей, і нам ёсць, кім ганарыцца. І, можа, не ўсе з іх па нацыянальнасці беларусы, аднак наша дзяржава заўсёды славілася гасціннасцю і цярплівасцю да розных народаў.

 

Казімір Семяновіч - вынаходнік шматступеннай ракеты (1651 г.), аўтар кнігі "Вялікае мастацтва артылерыі".

Якуб Наркевіч-Ётка - адкрывальнік электраграфіі і бездротавай перадачы электрычных сігналаў.

Ігнат Дамейка - народны герой Чылі, заснавальнік універсітэта ў Сант'яга.

Герман Нінкоўскі - выдатны нямецкі матэматык і фізік.

Аляксандр Кавалеўскі  даказаў эвалюцыйнае адзінства храбетных і бесхрабетных жывёлаў. Ягоны брат Уладзімір - заснавальнік эвалюцыйнае палеанталогіі.

Бенедыкт Дыбоўскі ўпершыню апісаў жывёльны свет Байкала, Амура, Камчаткі.

Ян Чэрскі - геолаг, яго імем названа горная січтэма - храбет Чэрскага.

Тадэвуш Касцюшка - нацыянальны герой ЗША, яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі.

Жыгімонт Мінейка - нацыянальны герой Грэцыі.

Аляксандр Булатовіч -  герой вайны Эфіопіі супраць італьянскіх каланізатараў.

Мікалай Судзілоўскі - прэзідэнт-сенатар Гавайскіх астравоў.

Леў Арцымовіч - вучоны ў галіне кіравання тэрмаядзернага сінтэзу.

Аляксандр Чыжэўскі - заснавальнік геліябіялогіі.

Аляксандр Маліноўскі - стварыў падмурак кібернетыкі.

Оскар Мілаш - французскі і літоўскі пісьменнік.

Гіём Апалінер - французскі паэт, яго траюрадны брат - беларускі празаік Карусь Каганец.

Павел Сухі - авіяканструктар.

Уладзіслаў Старэвіч - пачынальнік лялечнай анімацыі.

Элаіза Ажэшка - польская пісьменніца.

Язэп Крашэўскі - польскі пісьменнік, літаратурная спадчына якога налічвае 600 тамоў.

Язэп Пілсудскі называў сябе ў маладосці беларусам.

Рафал Чарвякоўскі - бацька польскай хірургіі.

Андрэй Чохаў - адліў Цар-пушку.

Клім Міхайлаў са Шклова стварыў іканастас Смаленскага сабора ў Маскве.

Фадзей Булгарын - літаратар.

Балерыны Азарэвіч са Шклова стварылі расійскую балетную школу.

Леў Шчэрба - галава ленінградскай фаналагічнай школы.

Восіп Казлоўскі - аўтар першага расійскага гімна.

Восіп Гашкевіч - першы консул Расіі ў Японіі, аўтар першага японска-рускага слоўніка.

Астап Красновіч стварыў першы санскрыта-рускі слоўнік.

Эдвард Пякарскі - "бацька" якуцкай літаратуры, стварыў першы слоўнік якуцкай мовы.

Фёдар Плявака - знакаміты адвакат.

Рыгор Гром-Грымайла - падарожнік і заолаг.

Язэп Зарыцкі і Ян Багінскі - будаўнікі портаў Рыга і Кранштат.

Ілля Капіевіч стварыў шрыфт, якім мы зараз карыстаемся (некалькі дзесяцігоддзяў пры Пятры І яго называлі "беларускай азбукай"), быў настаўнікам у Пятра І, увёў у кнігадрук арабскія лічбы, апублікаваў у 1700 г. басні Эзопа, апублікаваў першую карту зорнага неба.

Лары Кінг - амерыканскі тэлевядучы.

Шмуль, Арон і Іцхак Ванскаласеры - стваральнікі амерыканскай кінакампаніі Warner Bros. (іх бацькі родам з Беларусі).

Луіс Маер і Самуэль Голдвін - заснавальнікі і кіраўнікі амерыканскай кінакампаніі Metro Goldwyn Mayer.

Міхаіл Мікешын - скульптар.

Аляксандр Рыбак - нарвежскі выканаўца беларускага паходжання.

15.12.2021 15:11 - 26.04.2024 16:25

свернуть