Арганізацыя работы ў групах з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей

Групы з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей

"Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Крайскі дзіцячы сад "Усмешка"Лагойскага раёна" можа прапанаваць (па вашых запытах) адаптацыйную групу для дзяцей, якія не наведваюць ўстанову дашкольнай адукацыі.

У адпаведнасці з пунктам 45 Палажэння прыём выхаванцаў установы адукацыі, у тым ліку ў групы кароткачасовага знаходжання, ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў іх свабодных месцаў і на падставе:
1.накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы адукацыі;
2.заявы аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка) выхаванца з указаннем каляндарнага перыяду знаходжання на працягу года, часу знаходжання на працягу дня;
3.медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

Арганізацыя груп кароткачасовага знаходжання выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Методическими рекомендациями по организации образовательного процесса в группах кратковременного пребывания (от 2 до 7 часов) в учреждениях, реализующих образовательную программу дошкольного образования.

15.12.2021 11:47 - 15.12.2021 11:51

свернуть