Выхоўваем маленькага патрыёта

Тэматычныя дні ва ўстанове дашкольнай адукацыі

26.05.2022

 

План мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню

 

Мерапрыемствы

Адказны

Тэрмін выканання

Заўвагі

Узняцце Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі

Загадчык

Перад пачаткам навучальнага года;

у дні дзяржаўных святаў

 

Праслухоўванне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі,

музычны кіраўнік

Перад пачаткам навучальнага года;

штотыдзень перад пачаткам заняткаў

 

 

 

 

Для дзяцей старэйшага ўзроста

Стварэнне прадметна-прасторавага асяроддзя па патрыятычнаму выхаванню

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі,

музычны кіраўнік

На працягу навучальнага года

 

Экскурсіі, пешаходныя прагулкі для дзяцей, маршруты выхаднога дня (гістарычныя помнікі, сацыяльныя аб’екты, царква)

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі, памочнік выхавальніка, бацькі

 

На працягу навучальнага года

Для дзяцей старэйшага ўзроста

Правядзенне ў рознаўзроставых групах заняткаў, святочных мерапрыемстваў: "Наш герб", "Наш сцяг", "Наш гімн"  "Абаронцы Айчыны", "Дзень Перамогі", "Каляды", "Масленіца", "Купалле", "Дзень Канстытуцыі", "Дзень народнага адзінства", "Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі"

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі,

музычны кіраўнік

Згодна плана - канспекта Напярэдадні дзяржаўных і нацыянальных святаў

Мерапрыемствы праводзяцца з удзелам бацькоў з выкананнем сан.гіг. правіл і захаваннем сацыяльна дыстанцынцыі.

Тэматычныя выставы “Памятныя мясціны Беларусі”, “Мая сям’я”, “Мы – беларусы”, “Запаведнікі і заказнікі Беларусі”, “Мая Лагойшчына”, “Знакамітыя людзі Крайска”, “Прыродныя і расліныя сімвалы Беларусі”, “Беларускія пісьменнікі – дзецям”, “Чытаем разам”, “Мой радавод”.

Фотавыставы “Мая сям’я”, “Мой дзень”.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

На працягу навучальнага года

 

Кансультацыі для бацькоў “Выхаванне патрыятычных пачуццяў у сям’і”, “Што значыць быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь”

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

На працягу навучальнага года

 

Папаўненне метадычнай скарбонкі матэрыялаў, канспектаў па тэме маральна-патрыятычнага выхавання дашкольнікаў

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі

На працягу навучальнага года

 

Абнаўленне інфармацыі на сайце ўстановы

Загадчык

На працягу навучальнага года

 

 

26.05.2022 10:50 - 02.08.2022 12:28

свернуть

Маршруты выхаднога дня

26.05.2022

 

Паважаныя бацькі!    Педагогі ДУА "Крайскі дзіцячы сад "Усмешка" Лагойскага раёна" прапануюць здзейсніць займальную прагулку! " Вясёлая прагулка РАЗАМ": маршрут выхаднога дня " Мы да возера ідзём". 

Від маршрута: пешы Адлегласць: 2 км

  Ні для каго не сакрэт, што гульні на свежым паветры не толькі прыносяць дзецям радасць, але і карысны для здароў'я. Такога рода прагулкі, сумесны актыўны адпачынак дзяцей і бацькоў- гэта праяўленне агульных поглядаў, даверу, узаемадапамогі. Усё гэта садзейнічае стварэнню спрыяльнага клімату ў сям'і. Мы запрашаем Вас правесці выхадны дзень сумесна з дзецьмі ў займальнай форме і здзейсніць прагулку на возера вёскі Рагозіна. Працягласць маршрута ў адзін канец складвае 2 км. Па часу гэта будзе 40 мінут. Ваш маршрут пачынаецца ад дзіцячага садка па асфальтаванай дарозе.

   Маршрут праходзіць па вуліцы Калгаснай, мінуючы Свята-Мікалаеўскую царкву, праўленне ААА " Крайск " і Свята-Мікалаеўскую каплічку.

   Настрой і працягласць прагулкі будзе залежыць ад таго, што вы будзеце браць с сабой і чым будзеце займацца. Што трэба браць на прагулку? Мы рэкамендуем Вам узяць з сабой не толькі формачкі для пяска, савок і мячык, але і бутылку вады або соку для піцця, панамку для аховы ад сонца, вільготныя сурвэткі.

   Чым заняць дзяцей на прагулцы? Мы прапануем арганізаваць з дзецьмі самыя розныя віды дзіцячай дзейнасці.                    Мы разам весела ідзём                    Па сонечнай дарожцы,                    І вельмі лёгка і бадзёра                    Крочаць нашы ножкі.    Прапануем разам з дзецьмі паназіраць за: • рухам ветра • надвор'ем • птушкамі • кветкамі • насякомымі Праспявайце песеньку " Разам весела крочыць"    Раскажыце дзецям аб правілах паводзін на беразе возера. Правілы паводзін на вадзе для дзяцей практычна не адрозніваюцца ад правіл для дарослых ; • дзецям нельга гуляць і знаходзіцца ля вадаёма, калі блізка няма дарослых • не астаўляйце смецце на беразе і не кідайце у ваду. • не падходзьце да края возера • не рвіце кветкі. Прапануйце дзецям загадаць загадку:                Круглае і блакітнае,                Да краёў поўна вады,                Над вадою камышы,                Што такое? Падкажы!                Гэта.... Возера    Пагуляйце з дзецьмі ў гульню "Знайдзі каменьчык"(дзецям даецца заданне: знайдзі самы вялікі камень, самы гладкі, самы светлы, самы востры).    Пагуляйце ў гульню " Малюнкі з камень чыкаў": дзецям прапануецца знайсці як можна болей каменьчыкаў і вылажыць з іх просты малюнак- спіраль, хвалістую лінію, лесвіцу, сонца з промням   

Спытайце ў дзяцей: Якое ў лебядзяў пер'е? Якого колеру пер'е ? Паглядзіце , як ён трымае галаву? А шыя якая? Навошта лебедзю такая доўгая, вытанчаная шыя? Чым харчуюцца гэтыя птушкі? На якую лічбу падобны лебедзь?

Зрабіце ў месцы з дзіцём дынамічную паўзу: Лебедзі ляцяць, крыламі махаюць (махаем рукамі) Прагнулісь над вадой, качаюць галавой (Качаем галавой) Прама і ганарліва ўмеюць трымацца (выпростваем спіну) Вельмі бясшумна на ваду садзяцца (прысаджваемся)

Па вяртанні дадому зрабіце разам з дзецьмі арыгамі-лебедзя. Прапануйце дзецям зляпіць лебедзя з пластыліну.

Прапануйце дзецям намаляваць тое, што ім запомнілася ў ходзе прагулкі, зрабіце аплікацыю і пачніце збіраць калекцыю з прыродных матэрыялаў, складзіце расказ аб вашай прагулцы, а яшчэ можна аформіць газету, кніжку, калаж. Фатаграфіі, зробленыя на прагулцы, аформіце ў альбом.

 

 

26.05.2022 10:50 - 18.08.2022 10:45

свернуть

Міні-музей "Беларуская хатка"

26.05.2022

    З чаго пачынаецца Радзіма ? З матчынай калыскі, аповядах аб прадзедах, з роднага двара і дзіцячага садка, дзе вучаць простым ісцінам: любіць сваю сям’ю, сваю вёску, краіну. Куточак « Беларуская хатка» быў створаны з мэтай адраджэння роднай мовы, культуры, прывіцця выхаванцам цікавасці да матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнай годнасці. Важнай асаблівасцю « Беларускай хаткі» з’яўляецца ўдзел у яе стварэнні дзяцей і іх бацькоў. Дашкольнікі такім чынам адчуваюць сваю прыналежнась да творчасці. У куточку сабраны рэчы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ганчарныя вырабы, вырабы з саломкі , ільну, шмат рэчаў ткацтва ( ручнікі, посцілкі, сурвэткі, вышыванкі, беларускае народнае адзенне ) Аформлены «Патрыятычны куточак»,матэрыялы якога знаёмяць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў і мастакоўпашыраюць веды пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі ( герб і сцяг ) і г.д.

26.05.2022 10:51 - 26.05.2022 11:23

свернуть

Малая Радзіма ў творчасці дзяцей

26.05.2022

26.05.2022 10:51 - 02.08.2022 12:41

свернуть

Гуляем - гісторыю краіны вывучаем

26.05.2022

 

Дыдактычная гульня “Родная мова”

Для выхаванцаў сярэдняй і старэйшай груп.

Задачы: авалодваць багаццем роднай мовы; развіваць моўныя здольнасці, атрымліваць першапачатковыя навыкі размовы на беларускай мове; фарміраваць у дзяцей устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, жаданне авалодаць беларускай мовай праз знаёмства з беларускім фальклорам – забаўлянкамі, казкамі, песенькамі, лічылкамі.

         У гульні могуць удзельнічаць 5-6 чалавек. Перад дзецьмі кладзецца поле для гульні з 5 сектарамі, фішкі, кубік. Дзеці кідаюць кубік і рухаюць фішкі па полю, пры гэтым пераадольваючы цяжкасці (заданні выхавальніка), якія сустракаюцца ім на сектарах. Хто не справіўся з заданнем – прапускае ход. Пераможцам з’яўляецца той, хто першым дойдзе да фініша.

Дыдактычная гульня “Назва вырабу”

Для выхаванцаў старэйшай групы.

Задачы: замацаваць уяўленні дзяцей аб назвах вырабаў беларускіх ганчароў.

Гульнявая задача – па сілуэту вызначыць, як называецца рэч і дзе яна ўжываецца.

         Хто правільна называе выраб, той атрымлівае фішку. Пераможцам з’яўляецца той, хто больш за ўсіх атрымае фішак.

Дыдактычная гульня “Апранем ляльку”

Для выхаванцаў старэйшай групы.

Задачы: замацаваць  уяўленні дзяцей аб строях, распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі.

Гульнявая задача: па арнаменту, колеру, размяшчэнню ўзору вызначыць той ці іншы строй.

Правілы гульні: пераможцам з’яўляецца той, хто правільна збярэ касцюм і назаве строй.

Дыдактычная гульня “Мінск сёння”

Для выхаванцаў сярэдняй групы.

Задачы: узбагаціць уяўленні дзяцей аб родным горадзе; фарміраваць уяўленні аб Беларусі, развіваць інтарэс да мінулага і сучаснага сталіцы Беларусі; выхоўваць пачуццё патрыятызму і любові да свайго горада; фарміраваць правільную постаць у час гульні, развіваць дробныя мышцы кісцей рук.

Матэрыял: гульнявое поле (23х16,5 см), карткі-ўкладыші – 9 шт., канверт – 1 шт., упаковачны канверт – 1 шт.

          Дзецям прапануецца поле для гульні, на якім размешчана карта Мінска, падзеленая на раёны, і карткі суадносна раёнам. Прапануецца правільна раскласці гэтыя карткі на аснове. Пераможцам з’яўляецца той, хто не зробіць памылак. Выхавацелю прапануецца расказаць дзецям аб помніках, прамысловых комплексах, выдатных мясцінах кожнага раёна.

Дыдактычная гульня “Беларусь і нашы суседзі”

Для выхаванцаў старэйшай групы.

Задачы: удакладняць і замацоўваць уяўленні дзяцей аб гарадах Беларусі і аб суседніх краінах; практыкаваць ва ўжыванні патрэбных слоў; замацоўваць правільнае вымаўленне ўсіх гукаў роднай мовы, фарміраваць выразную дыкцыю, развіваць сэнсаматорыку, уменне арыентавацца на плоскасці; выхоўваць пачуццё павагі да іншых краін і пачуццё гонару за сваю дзяржаву.

Матэрыял: гульнявое поле (36,5х28,5 см); 2 канверты з літарамі і словамі (першы канверт – 36 літар, 6 слоў; другі канверт – 30 літар, 5 слоў); інструкцыя; упаковачная скрынка.

         Дзецям прапануецца поле для гульні, на якім абазначаны абласныя гарады Беларусі, а таксама суседнія краіны: Літва, Латвія, Расія, Польшча, Украіна. Дзеці складаюць назвы гарадоў і краін згодна з узорам поля (адным словам ці літарамі). Пераможцам лічыцца той, хто першы без памылак складзе ўсе назвы і правільна вымавіць іх па-беларуску.

 

26.05.2022 10:53 - 02.08.2022 12:32

свернуть

Размаўляем на роднай мове

25.05.2022
Шануй маці - шануй мову - шануй Радзіму!
развернуть

 

Давайце разам паразважаем, як захапіць дзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.
Пачынаем размаўляць па-беларуску!


Ветлівасць
     Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:
Дзякуем
Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!
Просім прабачэння
     Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.
Радуемся
Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!
Жадаем
     Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!
Імёны
     Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.
Прыказкі і прымаўкі
     Хоць, можа, у штодзённым жыцці мы рэдка размаўляем па-беларуску, але часта прыгадваем вядомыя прыказкі і прымаўкі, якія дапамагаюць выказаць свае адносіны да сітуацыі. Прыказкі надаюць мове выразнасць, дасціпнасць, паэтычнасць. «Хата без кутоў не будуецца, без прымаўкі ні бяседа, ні гутарка не вядзецца» — у прыказках мала слоў, але ў іх закладзена народная мудрасць. Трапныя выслоўі назапашваюцца ў нашай памяці на працягу ўсяго жыцця. Мы чуем і запамінаем іх з размоў, слухаючы казкі, песні, паданні. Усім знаёмая сітуацыя: дзіця мые посуд, раптам талерка выслізвае з рук і разбіваецца. Каб супакоіць дзіця, дарослыя прыгадваюць старое павер’е: «Посуд б’ецца на шчасце!»
Без асаблівых намаганняў памяці мы звяртаемся да прыказак і прымавак, каб вывесці правіла, даць ацэнку падзеям, характарыстыку паводзінам людзей. Як растлумачыць дзецям, што такое любоў і павага да бацькоў, як трэба ставицца да людзей, дзе знайсці даступныя ўзросту прыклады? Прапануйце малым некалькі прыказак і разам абмяркуйце іх.
Пры сонейку цёпла, пры мамачцы добра.
Добраму чалавеку жыццё ў радасць, а злому — адно гора.
Не рабі другому, што не люба самому.
У людзей пытай, ды свой розум май.
Прыказкі і прымаўкі не старэюць на працягу стагоддзяў, яны выказваюць агульначалавечую мараль сцісла, у дасканалай мастацкай форме. Крынічным звонам бессмяротнасці роднае мовы назваў Янка Брыль народныя прыказкі і прымаўкі.

Святы
     Хто не ведае прыгожую легенду пра папараць-кветку, якая расцвітае ў ноч на Івана Купалу? Пра тое, што чалавек, якому пашчасціць здабыць чароўную кветку, зразумее мову птушак і звяроў, стане багатым і шчаслівым? Ноч гэтая незвычайная, казачная: дрэвы, хмызы і кветкі размаўляюць паміж сабою і нават пераходзяць з месца на месца. Менавіта ў купальскую ноч, згодна з павер’ем, трэба збіраць лекавыя расліны, якія маюць у гэты час асаблівую сілу.
     На жаль, сучасныя дзеці дрэнна ведаюць беларускія святы. Пачніце знаёміць малых з народным календаром — расказвайце пра святы, якія захаваліся да нашых дзён. Напрыклад, увесну беларусы святкуюць Вербніцу, або Вербную нядзелю. У гэты вясновы дзень, за тыдзень да Вялікадня, людзі ламаюць галінкі вярбы — дрэва, поўнага магутнай жыццёвай сілы. Вербнай галінкай дакранаюцца да родных і знаёмых (найперш да дзяцей) і прыгаворваюць:
Не я б’ю — вярба б’е.

За тыдзень — Вялікдзень.
Будзь здаровы, як вада,
І багаты, як зямля.
Расці, як вярба,
Як лёд, на ўвесь год!
У бібліятэцы можна знайсці цікавыя кніжкі пра беларускія народныя святы. Разам з дзецьмі прачытайце пра провады зімы — Масленіцу, свята прылёту птушак — Саракі, пра пачатак і заканчэнне жніва — Дажынкі і Зажынкі ды іншыя народныя традыцыі.

Урокі роднай мовы
      Вывучэнне мовы, якую не ведаеш, — з’ява не простая. Калі ж бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе. Час ад часу можна нават спаборнічаць, хто лепш ведае сваю мову. Напрыклад, паспрабуйце з дапамогай перакладнога слоўніка (а мо і без яго) назваць па-беларуску навакольных птушак, звяроў, кветкі і г. д.

     Дзіця, якое з маленства шануе традыцыі сваіх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваіх бацькоў, пранясе такія адносіны праз усё жыццё. І тады новыя пакаленні маленькіх беларусаў будуць размаўляць на роднай мове.

26.05.2022 11:37 - 26.05.2022 11:40

свернуть
Меню раздела