Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

Падзяка за працу

30.09.2022
Віншуем!
развернуть

   Падзяка загадчыку дзяржаўнай установы адукацыі "Крайскі дзіцячы сад "Усмешка" Лагойскага раёна" Куранавай Святлане Мікалаеўне ад Лагойскага раённага Савета дэпутатаў

27.10.2022 15:35 - 27.10.2022 15:39

свернуть

Наша гісторыя

02.08.2022
Захоўваем памяць продкаў
развернуть

 

Упершыню Крайск згадваецца ў 1523 г. як уласнасць дзяцей Юрыя Зяновіча. У 1523 г. яго сыны Мікалай, Міхал і Георгій (Юрый) вялі спрэчку за бацькоўскія Крайск і Гаравец (Гараўцы), а ў 1526 г. яны запісалі дзесяціну з Крайска на карысць заснаванага імі касцёла ў родавым маёнтку Смаргонь. У 1567 г. мястэчка згадваецца ў попісе войска ВКЛ. У 1590 мястэчка і маёнтак Крайск, 22 дымы, 55 мяшчан, праваслаўная царква, млын, належаў віцебскаму ваяводзе Юрыю Насілоўскаму і яго жонцы Ядвізе Насілоўскай. У 1590 Ядвіга Насілоўская завяшчала Крайск свайму сыну Яну Осціку «двор з будованьем дворным, с пашней дворной, с гумном, з фольварком и быдлом, з ставымлыны, с бояры и мещане в местечку Крайску, с поддаными людьми тяглыми и с их службами, и з огородниками и челядью дворною». Пайменна пералічаны ўсе падданыя, у тыс ліку 22 дыма (двара) мяшчан у мястэчку Крайск. У 1745 існавала праваслаўная драўляная Свята-Мікалаеўская царква. Да 1793 у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

З 1866 цэнтр воласці і праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы ў Вілейскім павеце Віленскай губерні, уласнасць памешчыкаў. У 1864 адкрыта народнае вучылішча. У 1867 — 159 жыхароў, у 1872 на месцы спаленай пабудавана новая праваслаўная Свята-Мікалаеўская царква. У 1885 у народным вучылішчы, вучыліся 66 дзяцей (54 хлопчыкі і 12 дзяўчынак). У 1886 — мястэчка, 6 двароў, 74 жыхары, валасное праўленне, 3 крамы, праваслаўная царква. У 1894 дзейнічала царкоўнапрыходская школа, працаваў вадзяны млын. У пачатку 20 ст. пабудаваны драўляны касцёл. У 1905 г. размяшчаліся валасное праўленне, урачэбны ўчастак, кватэра станавога прыстава, народнае вучылішча, казённая вінная крама, мяшчанскае праўленне. У 1912 г. працавала паштовае аддзяленне.

З 20.8.1924 г. цэнтр Крайскага сельсавета Плешчаніцкага раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 г. Мінскай акругі, з 20.2.1938 г. Мінскай вобласці. У 1926 г. 131 двор, 629 жыхароў. У 1929 г. ў мястэчку арганізаваны калгасы «Чырвоная Беларусь» і «Чырвоны Кастрычнік», працавалі ваўначоска, шавецкая майстэрня, смалакурны завод, вадзяны млын. У 1941 — 85 двароў, 368 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну акупанты спалілі 63 двары, загінула 112 жыхароў, 48 вяскоўцаў вывезлі ў Германію, 15 вяскоўцаў загінулі на фронце, 11 у партызанскай барацьбе. З 25.12.1962 у Лагойскім раёне. У 1969 — 77 двароў, 250 жыхароў. На 1.1.2003 — 123 двары, 378 жыхароў. У вёсцы размешчаны цэнтральная сядзіба ААТ "Крайск", Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, лясніцтва, магазін, Свята-Мікалаеўская царква.

 

02.08.2022 09:10 - 02.08.2022 09:16

свернуть

Добраўпарадкаванне тэрыторыі дзіцячага сада

24.08.2022
Ствараем прыгажосць
развернуть

 

Тэрыторыя дзіцячага сада адыгрывае важную ролю ў жыцці яго выхаванцаў, бо яны праводзяць на свежым паветры шмат часу. Акрамя эстэтычнай складаючай, прастора каля будынка ўстановы забяспечвае дадатковую магчымасць развіваць дашкольнікаў праз зносіны з навакольным светам. І ад таго, наколькі дагледжаным, разумна спланаваным і прыгожым будудзе ўчастак, залежыць не толькі камфорт дзетак, але і іх выхаванне, а таксама бяспека.

 Добраўпарадкаваннем тэрыторыі мы пачалі займацца яшчэ год назад.

Новая, пафарбаваная ў яркія колеры вясёлкі, агароджа акружае дзіцячы сад. Поўнасцю заменена надворнае гульнявое абсталяванне. Пакладзена новая тратуарная плітка.

Асноўны прынцып работы дашкольнай установы засноўваецца на тым, што выхаванцы павінны жыць у свеце прыгажосці, гульні, казкі, творчасці. Таму літаральна ўсе нашы работнікі ўключыліся ў добраўпарадкаванне, вельмі дапамаглі і бацькі, Лагойскі лясгас, ААТ “Крайск”.

Трэба будзе яшчэ шмат чаго зрабіць. Але старт дадзены, і пачатак пакладзены. У далейшым патрабуецца ўвасабленне ідэй у жыццё сумеснымі намаганнямі ўсяго калектыву.

 

24.08.2022 14:32 - 24.08.2022 14:39

свернуть